FOR PUBLICATION ON 11 JANUARY 2006

Хаспіталіці клуб вітае 100000 удзельніка

Дрэздэн, Нямеччына. Хаспіталіці клаб – гэта анлайн арганізацыя прызваная звязваць падарожнікаў з мясцовымі жыхарамі, жадаючымі прыняць іх бясплатна. 11 студзеня 2006 года, праз пяць гадоў пасля свайго заснавання нямецкім студэнтам Вайтам Кёне, яна прывітае свайго статысячнага ўдзельніка ў болей за 200 краінах. Вебсайт клуба - www.HospitalityClub.org.

Хаспіталіці клуб быў першай анлайн арганізацыяй, прапаноўваючай шырокі спектр магчамасцяў вандроўнікам, каб знайсці і сустрэць мясцовых жыхароў, адчыненых для культунага абмену. Гаспадары могуць прапанаваць сваім гасцям бясплатнае жыллё ці проста паказаць ім свой горад ці павячэраць разам. Вярнуўшыся да дому, магчыма, нехта ў сваю чаргу адчыніць свае дзверы перад іншымі падарожнікамі.

Уся сістэма абсалютна бясплатная. Бяспечная і эфектыўная работа вебсайта, даступнага на болей за 30 мовах, яго база дадзеных, шыльда аб’яў і чат залежаць ад працы сотняў валанцёраў з усяго свету.

Як гэта працуе.

Кожны можа далучыцца да клуба, паведаміўшы сваё сапраўднае імя і адрас электроннай пошты, хаця гэтая інфармацыя можа быць схаваная ад іншых удзельнікаў. Новым удзельнікам прапаноўваеца запоўніць свае прафайлы асабістай інфармацыяй. Наведавальнікі сайту карыстаюцца гэтымі прафайламі, каб выбраць, з кім звязвацца ў горадзе, у якім можа быць сотні патэнцыяльных гаспадароў.

Жадаючы стаць госцем дасылае сваё першае паведамленне праз вебсайт. Гэтая мера была прынята, каб захаваць удзельнікаў ад спаму ў сваіх электронных паштовых скрынях. Паведамленне павінна ўтрымліваць вашае імя, нумар пашпарту і інфармацыю пра запланаваную паездку.

Атрымаўшы паведамленне, патэнцыяльны гаспадар наведвае прафайл госця і чытае водгукі іншых удзельнікаў, сустракаўшыхся з ім у мінулым. Згодна з усёй гэтай інфармацыяй гаспадар вырашае, ці здольны ён прыняць удзельніка.

Мэты.

Хаспіталіці клуб – гэта некамерцыйны праект. Ён быў заснаваны, асноўваючыся на вере ў тое, што сустрэчы людзей і падтрымка міжнароднага сяброўства палепшаць узаемапаразуменне паміж рознымі культурамі і будуць садзейнічаць узмацненню міра.

“Калі-небудзь кожны будзе мець магчымасць наведаць любую краіну, ведаючы, што нехта сардэчна сустрэне яго там" – кажа Кёне. “Людзі будуць вандраваць іншым чынам, сустракацца адзін з адным і будаваць узаемаразуменне паміж культурамі праз асабістыя кантакты. Будзе шмат удзельнікаў з такіх месцаў, як Ізраіль і Палестына, Балканы, Чачня, Руанда ці Цімор, якія будуць абменньвацца гасціннасцю паміж сабой, і маленькімі крокамі Хаспіталіці Клуб дапаможа зрабіць мір пастаяннай з’явай на нашай цудоўнай планеце” – дадае ён.

Гісторыя

Хаспіталіці клуб з’яўляецца паслядоўнікам Hospex, першай спробы ў 1991 годзе з дапамогай інтэрнету прыдаць дынамізм канцэпцыі, створанай Сервасам пасля другой сусветнай вайны. У клуба атрымалася зрабіць падарожжы больш простымі і таннымі. Акрамя таго, атрымалася зрабіць іх даступнымі для сярэдняга падарожніка, з дапамогай моцнай сістэмы бяспекі, якая змяшчае у сабе цэлы шэраг магчымасцяў, пачынаючы з абароны ад спама і скончваючы кантролем паролю і складанай сістэмай водгуку.

З канца 2000 года да пачатку 2004 сетка вырасла да 10000 удзельнікаў, але з таго часу яе рост з’яўляецца экспаненцыяльным. Менш чым за 2 года клуб пераадолеў адметку ў 100000 удзельнікаў. Зараз Кёне ставіць мэту дасягнуць сама меней 1000000 удзельнікаў у бліжэйшым будучым. Пры існуючых тэмпах росту гэтая некалі неверагодная мара здейсніцца менш чым праз 2 гады.

Болей інфармацыі, уключаючы фатаграфіі і шматлікія мясцовыя кантакты можна знайсці па адрасе http://100k.HospitalityClub.org.

Міжнародныя кантакты: Вайт Кёне +49 (0)173 7749 365 / veit@hospitalityclub.org

###